August 5th, 2010

naka

Песьня Году на «Тузіне».


Для правядзеньня «МэгаТуру-2010» абраная традыцыйная «алімпійская» схема «Да апошняга»: пасьля невялікага стартавага пэрыяду з 6 жніўня штодня адміністратарамі гіт-параду будуць здымацца песьні з найменшай колькасьцю пададзеных за іх наведнікамі галасоў. Да 17 жніўня будуць здымацца па тры песьні. 12-ка лепшых песень складзе выніковы «залаты» тузін году. Але і на гэтым гіт-парад ня будзе спынены. Калі застаецца 12 песень — галасы абнуляццца і галасаваньне працягнецца. З 20 па 24 жніўня будуць зьнятыя па дзьве песьні штодня, ажно пакуль у чарце не застанецца адна песьня — Песьня Году на «Тузіне». Якая песьня стане галоўнай у гэтым годзе, будзе залежыць толькі ад наведнікаў, якія штодня змогуць прымаць удзел у галасаваньні ў звыклай «тузінаўскай» форме. Пераможца сэзону стане вядомым 26 жніўня.

Песьні, што бяруць удзел у выніковым мэгатуры гіт-параду «Тузін Гітоў» музычнага сэзону 2010 году.

http://music.fromby.net/chart/

Голосуем каждый день!

Наши новости http://www.naka.by/