April 25th, 2012

naka

Альтернативный рок в Москве! Пресс-релиз

Под музыку этой группы танцуют стриптиз в Лас-Вегасе, отрываются на рок-вечеринках в Пекине, поют караоке в Чикаго…

С творчеством этой команды знакомы в России, Украине, Литве, Латвии, Польше…

У себя на родине этот коллектив находится в «черном списке» неблагонадежных творческих деятелей… вместе с группами ДДТ и Ляпис Трубецкой, Тараканы и НАИВ, Кевином Спейси и… даже Чебурашкой в лице Эдуарда Успенского.

Речь идет о группе Naka…

Арт-альтернатива и альтернативный рок, дерзость, воинственность, одержимость, сексуальность — для описания стиля группы Naka и ее солистки чаще всего используют эпитеты такого толка.

Артемий Троицкий:

«Мне нравится группа Naka, хотя демо их последнего альбома, меня, скорее, огорчает...»

Игорь Дружинин (Старый Пионэр):

«Верю! ... это не блюз, не хард и не поп, это dramatic-rock. Со всеми необходимыми атрибутами».

Вадим Пономарев (Гуру Кен):

«Naka на сцене — это фейерверк Настиных выплесков. Она настолько на эмоциях, что ей трудно просто петь, она аффектирует до максимума, не срываясь, разве что, в плач».

Александр Волков:

«Naka играет то, что в начале нулевых называли «экзистенциальным» андеграундом — психоделическую, с напряжённой подачей, но архаичную ритмически музыку… белорусы играют мощный, но без признаков модерна рок…»

Юрий Шевчук:

«Мы играли в Могилеве с группой Naka. Интересные песни. Мне понравилась барышня, которая у них поет...»

Песни из двух альбомов «Тебе» и «Пора», а так же нескольких мини-интрнет-релизов составляют концертную программу группы. Группа работает над третьей пластинкой.

Приглашаем Вас 16 мая на концерт в Москве в «China-town-cafe».

Заказать билеты можно по телефонам (916) 431 07 94, (495) 623 61 63, или зарезервировать on-line.

Белорусская альтернатива. Рок-группа Naka. Давайте познакомимся?

naka

Naka прадстаўляе відэа на «BY YOU» (відэа-эксклюзіў)

Напярэдадні гадавіны Чарнобыльскай катастрофы гурт Naka прадстаўляе на партале Tuzin.FM свой новы кліп, зроблены на песьню «BY YOU». Відэа, якое складаеццца з сотняў малюнкаў, стваралася цягам году. «У гэтым творы выяўляюцца ўсе мацярынскія пачуцьці ў адрас родных. У ёй чуецца спроба штосьці зьмяніць, якая, на жаль, скончыцца нічым. Гэта надзея, што як пясок уцякае скрозь пальцы», - прадстаўляе працу вакалістка гурта Наста Шпакоўская.

«BY YOU» – добравядомы трэк гурта, зь якім музыкі дэбютавалі ў чарце на «Тузіне Гітоў» у 2008 годзе. На той час гэта была іх першая кампазыцыя на беларускай мове. Сама сьпявачка Наста Шпакоўская назвала тады гэтую песьню «чарнобыльскай калыханкай».
Музыкі адразу хацелі зрабіць відэаролік на «BY YOU» і доўгі час шукалі рэжысэра, які б узяўся за складаны матэрыял. Урэшце такі чалавек знайшоўся. Рэжысэрам і адначасова мастаком відэа стала маладая дызайнерка Наста Шастак. Яна прапанавала гурту зрабіць ролік у камбінаванай анімацыйнай тэхніцы, якая спалучае моманты перакладкі, маляванай анімацыі і пяскаграфіі. Яе творчы падыход да справы ўпадабаўся музыкам.
Відэа, якое складаецца з сотняў малюнкаў, стваралася цягам года. Наста Шастак працавала ў творчым тандэме з сваім мужам, аніматарам Даніілам Жугждам.
«Ахапіць такую колькасьць задачаў, замяняючы сабою цэлую творчую групу людзей, было няпроста, -- дзеліцца сваімі ўражаньнямі ад працы дызайнэрка. - Тым ня менш, я атрымала задавальненьне ад кожнага этапа стварэньня міні-фільма». Яна мяркуе, што ў роліку добра спалучыліся ўсе элементы: тэкст, музыка, сюжэт і тэхніка, у якой выкананы кліп.
«Пяскаграфія тут не даніна моднай тэхніцы, а належная форма для ўвасабленьня ідэі, -- падтрымлівае рэжысэра кліпа, вакалістка гурта Наста Шпакоўская. – «BY YOU» – гэта апошняя калыханка, якую маці сьпявае свайму дзіцяці. «BY YOU» – гэта ўсе мацярынскія пачуцьці ў адрас родных – сына, брата, бацькі, блізкіх людей, якія сышлі ў небыцьцё. Гэта спроба штосьці зьмяніць, якая, на жаль, скончыцца нічым. Гэта надзея, што як пясок уцякае скрозь пальцы».

Тэлевізійная прэм’ера відэа «BY YOU» адбудзецца на ўкраінскім музычным канале A-ONE (www.a1rock.tv/) 26 красавіка.

Эксклюзіўная інтэрнэт-прэм’ера роліка – на партале Tuzin.FM  http://tuzin.fm/article/66026/